«ПОЛАЦКІ ЗВЯЗ»
Народны тэатр гістарычгана касцюма «ПОЛАЦКІ ЗВЯЗ» адзіны ў Беларусі аматарскі калектыў з такім вялікім спісам накірункаў дзейнасці. Сёння ў яго ёсць свой глядач, свае традыцыі, шмат аднадумцаў і сяброў. А пачыналася ўсё з руху гістарычнай рэканструкцыі.
Калектыў займаецца вырабам рыцарскага ўзбраення, пашывам сярэдневяковых строяў, аднаўленнем тэхнікі гістарычнага фехтавання, тэатральным фехтаваннем, пастаноўкай сярэдневяковых танцаў і асобных спектакляў на гістарычныя тэмы.
Народны тэатр гістарычнага касцюма «ПОЛАЦКІ ЗВЯЗ» з’явіўся ініцыятарам правядзення ўпершыню ў Полацку фестываля сярэднявеччай культуры «Рубон».
Фестываль сярэднявеччай культуры «Рубон» з’явіўся падмуркам для адраджэння ў старажытным Полацку гарадской і ваярскай культуры сярэднявечча.
У 2019 годзе калектыў стаў адным з арганізатараў міжнароднага фестываля «На шляху з вараг у грэкі».
У 2019 годзе пры ініцыяціве народнага тэартра гістраычнага касцюма «Полацкі зьвяз» прйшоў прешы тэатральны фестываль монаспектакляў «УМОЎНО». 5 краін удзельніц на працягу 3 дзен дэманстравалі спекталі перад полацкімі гледачамі.
На працягу свайго існаванне тэатрам было падрыхтавана некалькі спектакляў. Гэта: «Паміж гісторыяй і мрояй», «Шлях да велічы», «Слова пра Усяслава», «Споведзь апошняга князя», «Страшаны шлях», спектакль па матывах аднайменнай аповесці А. Міцкевіча «Гражына», у 2017-2018гг. - спектакль-рэканструкцыя пра жыццё беларускага першадрукара з касцюмамі і танцамі XVI стагоддзя «Панежэ ад прыраджэння». Два фаер-спектакля «Выпрабаванне агнём», «Цягнік».
У 2018 годзе, першым у Беларусі, калектыў увайшоу у Міжнароднае аб’яднаенне аматарскіх тэатраў.
Нараджэнне «Полацкага звязу» супала з пачаткам новага тысячагоддзя. Інакш, напэўна, і не магло стацца, бо ўсёй сваёй дзейнасцю удзельнікі калектыву імкнуцца наблізіць мінулае да сучаснікаў, паказаць, што людзі ва ўсе часы павінны захоўваць сумленне, годнасць, любоў, каб кожны адчуваў еднасць з продкамі, гонар за месца, дзе нарадзіўся.
Язык: